В Кореличском районе планируют завершить сев озимых культур до конца текущей недели

У Карэліцкім раёне на гэтым тыдні плануюць завяршыць сяўбу азімых зерневых. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Раннія халады і зацяжныя дажджы прыпынілі сяўбу ў раёне на 9 дзён. Сельскагаспадарчая тэхніка не магла прайсці па празмерна вільготнай глебе. З надыходам спрыяльнага надвор’я аграрыі паскорылі тэмпы працы. Яно і зразумела: калі спазніцца хоць бы на тыдзень, маразы могуць загубіць будучы ўраджай. Таму пастаўлена задача — працаваць дапазна. Усе аграрыі будуць забяспечаныя гарачым харчаваннем і надбаўкамі да зарплаты. На дапамогу механізатарам прыйдуць тыя, хто задзейнічаны на вывазцы мінеральных і арганічных угнаенняў, уборцы кукурузы. Дапамога сельгаспрадпрыемствам раёна аказалі Карэліцкая сельгастэхніка і ААТ «Карэлічы-Лён», выдзеліўшы для правядзення сяўбы чатыры трактары.

Цяпер у раёне на сяўбе занята 25 адзінак тэхнікі, з іх 18 сеялак і 17 адзінак на падвозе насення. У дзень засяваецца каля 500 гектараў. З запланаваных 13330 гектараў засеяны 51% або 6769 га. Каб завяршыць сяўбу ў запланаваныя тэрміны, аграрыям неабходна засяваць не менш як 1000 га ў дзень. Для гэтага ёсць усе ўмовы: і падрыхтаваная тэхніка, і вопытныя механізатары, галоўнае, каб надвор’е не падвяло.

Іна ЛЕЙКА
Фота Кацярыны КУПРЫЯНЧЫК