В СПК «Жуховичи» убрано 53% площадей кукурузы. Это самый высокий темп в районе

На Карэліччыне ўборка кукурузы стартавала не так даўно, аднак у гаспадарках стараюцца паскорыць працэс — замаразкі не за гарамі. На раніцу 24 верасня гаспадаркі раёна ўбралі 40% з 4771 гектара гэтай культуры. Адзін з самых высокіх тэмпаў уборкі царыцы палёў утрымлівае сельгаскааператыў “Жухавічы” — 53% з 1024 гектараў.

— Кукуруза — цеплалюбівая расліна, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Бараноўскі. — Для яе камфортная тэмпература — звыш 10 градусаў. Замаразкі ў 2-3 градусы пашкоджваюць лісце. Мерзлыя расліны хутка загніваюць. Уборку кукурузы на сілас пачалі ў трэцяй дэкадзе жніўня. Пад кукурузу са сланечнікам у нас было занята 140 гектараў. Залажылі дзве траншэі сіласу на 6 тысяч тон. У мінулым годзе такая сумесь сябе добра зарэкамендавала: рагулі добра яе елі і аддзячвалі высокім малаком.

Добрыя віды маюцца на кукурузу на зерне. У мінулым годзе атрымалі 106 ц/га, у гэтым годзе культура радуе сэрца і вока, таму і аддачы чакаюць большай, чым летась.

— Сакрэта вялікага няма: унясенне мінеральных угнаенняў, выкананне тэхналогій  плюс выкарыстанне высокаўраджайных гібрыдных сартоў, у прыватнасці нямецкай і французскай селекцыі. На сілас выкарыстоўваем больш шырокі спектр гібрыдаў беларускай, расійскай, польскай, нямецкай і французскай селекцыі. Дзякуючы ўвядзенню ў рацыён рагуль малакагонных кармоў надоі павінны быць высокія, адпаведна высокай будзе і заработная плата. Тых, хто працуе сумленна, з заробкам не крыўдзяць: атрымліваюць аграрыі да дзвюх тысяч рублёў у месяц, — падагульняе спецыяліст.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара