Александр Шкадов поздравил женщин Кореличей с Днем матери

14 кастрычніка старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адправіўся ў працоўныя калектывы райцэнтра, каб павіншаваць жанчын гарадскога пасёлка Карэлічы З Днём маці.

— Восень багатая не толькі на прыродныя дары, але і на шэраг значных святаў, — адзначыў Аляксандр Віктаравіч. — Дзень маці першапачаткова быў прымеркаваны да Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Любая маці, нібы покрывам, імкнецца атуліць свайго дзіцяці ад бед. Быць маці не толькі ганарова, але і вельмі няпроста і адказна. Хачу ўсіх матуль павіншаваць з гэтым выдатным святам.

У гэты дзень Аляксандр Віктаравіч уручыў памятныя падарункі загадчыцы аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Алене Арцюх, дэзінфектару дэзінфекцыйнага аддзялення ДУ » Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Наталлі Казак і прыбіральшчыку памяшканняў УА «Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы ліцэй» Наталлі Лейко.

Наталья СОКОЛЯНСКАЯ
Фото автора