Анатолий Малышко: «Будем с драниками!». В ГП «Царюка» завершили уборку картофеля

У гэтым годзе ў Карэліцкім раёне пад бульбай занята 650 гектараў. Вырошчваць другі хлеб беларусаў узяліся ДП «Царука», ДП «Лукі-Агра», СВК «Жухавічы», фермерская гаспадарка «Агароднінны край» і УП «Бабіна лета».

На сёння ў раёне бульба ўбрана з 78% плошчаў. Атрымана больш за 12 тысяч тон пры ўраджайнасці 263 ц/га. У ДП «Царука» ўборку клубняў ужо завяршылі.

— У гэтым годзе другі хлеб у нас ўрадзіў добра: ураджайнасць склала 247 цэнтнераў з гектара, атрымалі 1235 тон, — расказвае дырэктар прадпрыемства Аляксандр Лейка. — Для пасадкі выкарыстоўвалі чатыры гатункі беларускай селекцыі: «Гала», «Брыз», «Лель» і «Скарб». Два апошнія — гэта суперэліта, якую набывалі ў Шчучынскім занальным інстытуце раслінаводства. І не прагадалі.

У цэлым гэты год выдаўся спрыяльным для бульбы: хапіла вільгаці, глебы выбралі лёгкія для гэтай культуры, добра падкармілі. Ды і попыт у гэтым годзе на клубні добры. Рагозненскі крухмальны завод прымае дробную бульбу па 17 капеек за кілаграм. Буйная пойдзе па 80 капеек. Для параўнання ў мінулым годзе яе рэалізоўвалі па 28-30 капеек. Аляксандр Лейка кажа, што наша бульба вельмі папулярная ў Расіі, Дагестане і іншых краінах.

Механізатар з 43-гадовым стажам Анатоль Малышка працуе на ўборцы бульбы 6 гадоў, кажа, што праца падабаецца.

— Бульба — наш другі хлеб. Напэўна, няма такога беларуса, які не любіў бы бульбу. Ураджай у гэтым годзе ў нас добры, так што будзем з дранікамі!

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара