Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем пожилых людей

Паважаныя карэліччане!

Першага кастрычніка мы адзначаем цёплае і сардэчнае свята — Дзень пажылых людзей.

Гэтая дата — выдатная магчымасць сказаць цёплыя словы любові і ўдзячнасці нашым бацькам і маці, ветэранам вайны і працы, пажылым людзям за шматгадовую добрасумленную працу, за дабрыню і мудрасць.

З’яўляючыся захавальнікамі лепшых традыцый мінулага і годным прыкладам патрыятызму, адданасці справе, мужнасці і гонару, многія з вас і сёння вядуць актыўны лад жыцця, удзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна, дапамагаюць выхоўваць моладзь.

Мы высока цэнім ваш багаты жыццёвы вопыт, які неабходны для будучага развіцця раёна.

Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага спакою, нязгаслай цікавасці да жыцця, міру і дабра.

Няхай заўсёды вас акружае цяпло родных і блізкіх людзей.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў