Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем матери

Паважаныя жанчыны-маці!

Прыміце нашы цёплыя і шчырыя віншаванні з цудоўным і светлым святам — Днём маці.

Гэтае свята дае магчымасць яшчэ раз выказаць глыбокую падзяку жанчыне-маці за падараваныя жыццё, любоў, клопат. Няма сапраўднай сям’і без любові і цяпла маці, няма дабрабыту ў сям’і без яе працы і клопату.

Клопат пра жанчыну-маці, пытанні сацыяльнай абароны і падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, заўсёды былі і застаюцца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы.

З году ў год жыццёвая пазіцыя жанчыны-маці становіцца ўсё больш упэўненай, талент і арганізатарскія здольнасці выяўляюцца ў палітыцы, вытворчасці, бізнесе, грамадскім жыцці. Пры гэтым яны застаюцца пяшчотнымі, клапатлівымі жонкамі, гадуюць цудоўных, разумных і таленавітых дзяцей.

Асаблівыя словы ўдзячнасці шматдзетным маці і жанчынам, якія ўзялі на сябе адказнасць па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

У гэтае светлае свята жадаем усім жанчынам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты цяплом дамашняга ачага, увагай дарагіх і блізкіх людзей.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў