У Карэліцкім раёне азімыя зерневыя пасеяны на 98% плошчаў

У Карэліцкім раёне азімыя зерневыя пасеяны на 98% плошчаў. Апошнія гектары засяваюць ДП “Лукі-Агра”, ДП “Чарняхоўскі-Агра” і СВК “Маяк-Заполле”.

Убрана 83% плошчаў, адведзеных пад кукурузу на сілас. Атрымана 150 932 тоны пры ўраджайнасці 394 ц/га. На 14% плошчаў убрана кукуруза на зерне. Атрымана 2643 тоны пры ўраджайнасці 96 ц/га.

Цукровыя буракі выкапаны на плошчы 35%, або 1162 га з неабходных 3355 га. Накапана 65554 тоны пры ўраджайнасці 564 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 50755 тон.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў. Сена нарыхтавана 89%, або 8077 тон, сенажу — 103%, або 168587 тон, сіласу — 81%, або 137827 т пры заданні 169912 т. Усяго нарыхтавана кармоў 89322 т. На адну ўмоўную галаву назапашана 31,3 ц кармавых адзінак, што на 1,1 ц карм. адз. больш за ўзровень мінулага года.

Ідзе нарыхтоўка ўгнаенняў пад яравую сяўбу. Маецца 886 т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў. Нарыхтавана 165,6 тыс. т арганічных угнаенняў, вывезена 125,5 тыс. т, унесена 5,9 тыс т.

 

Іна ЛЕЙКА