23 и 24 ноября состоятся «прямые телефонные линии»

23 лістапада 2021 года з 12.00 да 13.00 начальнікам Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Ігарам Анатольевічам БЯСПАЛЫМ у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ў пакоі 39 (2 паверх) будзе праводзіцца прыём грамадзян з адначасовым правядзеннем «прамой лініі» па тэлефоне 7-39-25.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01597)45383 у рабочыя дні з 9.00 да 13.00 і з 13.45 да 18.00.

22 лістапада 2021 года з 8.00 да 10.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Валер’еўна АСТАШЭВІЧ.
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-21-82.

24 лістапада 2021 года з 9.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Іван Іванавіч ДАРАШЭНКА.
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-11-48.

24 лістапада 2021 года з 9.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць галоўны ўрач Карэліцкага раённага ЦГЭ Аляксандр Уладзіміравіч ГЕРМАНЮК на тэму: «Прафілактыка курэння і анкалагічных захворванняў».
Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 7-47-80.

24 лістапада 2021 года з 12.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік упраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алег Аляксандравіч РЭМША па тэме: «Парадак назначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах».

Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 8(0152)55-97-64.

24 лістапада 2021 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела прафесійнага пенсійнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ілона Уладзіміраўна ШАВЕЛЬСКАЯ па тэме: «Віды кампенсацый за работу з асаблівымі ўмовамі працы работнікам, занятым у асаблівых умовах працы, ці асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці: прафесійныя пенсіі і даплата да заработнай платы».
Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 8(0152)55-97-58.
У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.