Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют ветеранов-руководителей агропромышленного комплекса, которые находятся на заслуженном отдыхе

Напярэдадні прафесійнага свята ўсіх аграрыяў самыя шчырыя словы падзякі і ўдзячнасці адрасуем ветэранам-кіраўнікам сельскагаспадарчай галіны і перапрацоўчай прамысловасці, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта Богуш Піліп Піліпавіч, Бязмен Мікалай Іванавіч, Карповіч Леанід Васільевіч, Кітун Валерый Уладзіміравіч, Кулініч Аляксандр Мікалаевіч, Лейка Сяргей Канстанцінавіч, Лупсякоў Павел Рыгоравіч, Лычкоўскі Станіслаў Валяр’янавіч, Марушка Валерый Уладзіміравіч, Мітлашкоў Валерый Дзмітрыевіч, Палуян Іван Іванавіч, Пахолак Мікалай Аляксандравіч, Сакалоў Аляксандр Мікалаевіч, Чубрык Наталля Пятроўна, Шавейка Іван Сцяпанавіч, Шыш Іван Мікалаевіч, Янкоўскі Генадзій Дзмітрыевіч.
Дзякуй вам за шматгадовую добрасумленную працу, за ваш вопыт, дабрыню і мудрасць, за неацэнны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна. Вы — захавальнікі слаўных традыцый сваіх папярэднікаў, годны прыклад цяперашнім работнікам і маладым спецыялістам.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту і аптымізму. Няхай чулыя і беражлівыя адносіны родных і блізкіх саграваюць вас на жыццёвым шляху!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў