Названы победители районного соревнования на уборке урожая и заготовке кормов в 2021 году

Пераможцы раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў у 2021 годзе

Пераможцам у спаборніцтве па вытворчасці збожжа сярод гаспадарак раёна прызнаны СВК «Жухавічы» (старшыня Янкоўскі Д. Д., галоўны аграном Бараноўскі А. А.). Гаспадарка ўзнагароджана грашовай прэміяй і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Калоша В. Л.

Пераможцам у спаборніцтве па нарыхтоўцы кармоў сярод гаспадарак раёна стаў СВК “Свіцязянка-2003” (старшыня Галавач І. А., галоўны аграном Мяцеліца А. А.). Гаспадарка ўзнагароджана грашовай прэміяй і пераходным прызам імя Героя Сацыялістычнай Працы Юшко Я. І.

Сярод механізатараў лепшымі сталі:

на нарыхтоўцы кармоў (кашэнне траў):

Ерамецька Васілій, трактарыст-машыніст СВК “Жухавічы”, які скасіў 2038 гектараў;

Зусько Аляксандр, трактарыст-машыніст КСУП «Лукі-Агра», які скасіў 1808 гектараў;

Лучко Міхаіл, трактарыст-машыніст ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», які скасіў 1713 гектараў;

на варашэнні сена:

Пігаль Уладзімір, трактарыст-машыніст ДП «Лукі-Агра», выпрацоўка за дзень якога склала 58 гектараў;

на адвозцы зялёнай масы на аўтамабілі:

Адамовіч Мікалай, вадзіцель СВК «Свіцязянка-2003», які на аўтамабілі МАЗ-551605 перавёз 7640 тон у пераліку на зялёную масу;

на адвозцы зялёнай масы на трактары:

Лабоцкі Мікалай, трактарыст-машыніст ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская», які на трактары МТЗ-1221 з прычэпам ПІМ-40 перавёз 9894 тоны ў пераліку на зялёную масу;

Станкевіч Сяргей, трактарыст-машыніст ДП «Царука», які на трактары МТЗ-952 з прычэпам ПТС-7 перавёз 7092 тоны ў пераліку на зялёную масу;

Пляскач Сяргей, трактарыст-машыніст ДП «Чарняхоўскі-Агра», які на трактары Джон-Дзір з прычэпам ПСС-15 «Баярын» перавёз 7045 тон у пераліку на зялёную масу.

Сярод механізатараў на ўборцы ўраджаю:

вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайна:

Ваўчок Георгій, вадзіцель ДП «Лукі-Агра», які на аўтамабілі ГАЗ-53 перавёз 3348 умоўных тон збожжа;

механізатары на церабленні лёну:

Рачынскі Аляксандр, трактарыст ААТ «Карэлічы-Лён», які на самаходным камбайне ТСЛ-2,4 выцерабіў 269 гектараў лёну;

Кныш Аляксандр, трактарыст ААТ «Карэлічы-Лён», які на самаходным камбайне ТСЛ-2,4 выцерабіў 248 гектараў лёну;

механізатары на прасаванні лёну:

Заўгародні Мікалай, трактарыст ААТ «Карэлічы-Лён», які на льняным прычапным прэсе ПРЛ-150 спрасаваў 480 тон ільнотрасты;

Сасноўскі Аляксандр, трактарыст ААТ «Карэлічы-Лён», які на льняным прычапным прэсе DEHONDT спрасаваў 343 тоны льнотрасты;

сярод механізатараў на здрабненні зялёнай масы:

Мардзіловіч Ігар, трактарыст-машыніст ДП «Лукі-Агра», які на кормаўборачным камбайне Ягуар-850 здрабніў 47807 тон зялёнай масы;

Карпейчык Мікалай, трактарыст-машыніст СВК «Свіцязянка-2003», які на кормаўборачным камбайне Ягуар-870 здрабніў 44214 тон зялёнай масы;

Арцюх Валерый, трактарыст-машыніст ДП «Малюшычы», які на кормаўборачным камбайне КВК-800 «Палессе» здрабніў 24402 тоны зялёнай масы.

Пераможцам на сушцы збожжа прызнана звяно ДП «Лукі-Агра» (звеннявы Ракач Ігар), якое на зернесушыльным комплексе КЗСВ-30Г прасушыла 8553 тоны збожжа. Звяно ўзнагароджана грашовай прэміяй.

Пераможцамі сярод экіпажаў камбайнаў

на ўборцы ўраджаю, якія намалацілі максімальны ўмоўны намалот збожжа, прызнаны:

экіпаж камбайна Лексіён-580 ДП «Лукі-Агра» ў складзе старшага камбайнера Штэйна Андрэя і камбайнера Міхалкевіча Віктара, які намалаціў 1985 тон збожжа. Экіпаж узнагароджаны Дыпломам Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта І ступені і грашовай прэміяй;

экіпаж камбайна Джон-Дзір 9680 ДП «Лукі-Агра» ў складзе старшага камбайнера Зусько Аляксандра і камбайнера Крапіўніцкага Андрэя, які намалаціў 1830 тон збожжа. Экіпаж узнагароджаны Дыпломам Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ІІ ступені і грашовай прэміяй;

экіпаж камбайна Ліда-1300 СВК «Жухавічы» ў складзе старшага камбайнера КасцюкА Сяргея, які намалаціў 1701 тону збожжа. Экіпаж узнагароджаны Дыпломам Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ІІІ ступені і грашовай прэміяй.

Пераможцамі ў спаборніцтве сярод аграномаў, заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, інжынераў, эканамістаў, бухгалтараў з прысваеннем звання «Лепшы спецыяліст раёна» з узнагароджаннем грашовай прэміяй прызнаны:

Кокала Аляксандр, галоўны заатэхнік СВК «Жухавічы»;

Пяшко Святлана, галоўны эканаміст ДП «Царука»;

Борыс Уладзімір, галоўны ветэрынарны ўрач СВК «Свіцязянка-2003»;

Машчонскі Сямён, галоўны інжынер-энергетык ДП «Чарняхоўскі-Агра»;

Малінаўская Ала, галоўны бухгалтар ДП «Малюшычы»;

Шэўка Раман, галоўны аграном ДП «Племзавод Карэлічы»;

Кузьміч Мікалай, галоўны інжынер ДП «Царука»;

Міснікевіч Віктар, прараб СВК «Жухавічы».

Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта

за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у рабоце ўзнагароджаны:

ГІЗ Аляксандр, трактарыст-машыніст КСУП «Малюшычы»;

ГУСАКОВА Надзея, галоўны бухгалтар Мірскага філіяла ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод»;

КАСПЯРОВІЧ Аляксандр, трактарыст-машыніст КСУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская»;

САП’ЯНІК Аляксандр, аператар кацельнай Карэліцкага сырцэха «Навагрудскія Дары» ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»;

СУДНІК Вольга, аператар машыннага даення СВК «Свіцязянка-2003»;

ШЫШ Мікалай, вадзіцель аўтобуса КСУП «Племзавод Карэлічы».

 Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

ГУРСКІ Аляксандр, трактарыст-машыніст КУСП «Чарняхоўскі-Агра»;

ЖУХАЎЦОЎ Дзмітрый, вадзіцель СВК «Жухавічы»;

КАВАЛЬКО Наталія, заатэхнік СВК «Свіцязянка-2003»;

КАЗЛОЎСКІ Андрэй, галоўны аграном СВК «Маяк-Заполле»;

КАРАЛЬКО Віталій, інжынер па механізацыі працаёмкіх працэсаў у жывёлагадоўлі КСУП «Лукі-Агра»;

ПАРФЁНКА Мікалай, інжынер-электрык КСУП «Царука»;

РАХМАНЬКА Васілій, галоўны механік ААТ «Карэлічы-Лён»;

СУРАГА Мікалай, вадзіцель аўтамабіля ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка».