Жители Кореличского района о ситуации с беженцами на границе

Сяргей Барычэўскі,

старшыня Турэцкага сельскага Савета, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Бежанцы ідуць у Германію ці Вялікабрытанію за работай, бо ў Курдыстане яе няма, заставацца там небяспечна. Яны ідуць з надзеяй, не ад добрага жыцця, просяць прытулку. Сярод бежанцаў шмат жанчын і дзяцей, ёсць зусім маленькія. І што сустракаюць на мяжы з Польшчай? Іх паліваюць вадой, распыляюць газ, страляюць паверх галоў. Гэта жорстка і бессардэчна. Людзі хочуць міру для сябе і сваіх дзяцей. Лічу, калі страны Еўрасаюза абавязаліся іх прымаць, яны павінны стрымаць свае абяцанні. Пакуль жа мы бачым, што дапамогу вопраткай, ежай, вадой і лекамі ім аказвае беларускі бок. Зараз ідзе падбор аб’екта, дзе можна будзе размясціць дзяцей мігрантаў, бо пакінуць іх на вуліцы ў такое надвор’е немагчыма. Прыемна, што беларусы так шчыра адгукаюцца на чужую бяду і стараюцца дапамагчы.

Валянціна КОШУР,
старшыня Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Ужо некалькі дзён нас хвалюе сітуацыя на польска-беларускай мяжы. Становішча становіцца ўсё больш напружаным.

Некалькі тысяч бежанцаў з Блізкага Усходу спрабуюць пранікнуць да мяжы Германіі. Колькасць іх павялічваецца з кожным днём. Гэта ўносіць хваляванне і трывогу – як усё вырашыцца. Сярод бежанцаў шмат хворых людзей, якім патрэбныя лекі. Акрамя дарослых, на мяжы шмат дзяцей і жанчын. Немагчыма глядзець на дзяцей, якія плачуць і пакутуюць. Беларусь перадае гуманітарны груз бежанцам. Гэта прадукты харчавання і адзенне для дзяцей і дарослых — тое, у чым яны вельмі цяпер маюць патрэбу.

Вельмі важна, каб любыя існуючыя праблемы ў грамадстве вырашаліся мірным шляхам. Беларусь ніколі не стаіць у баку ад любога болю, які адчуваюць не толькі грамадзяне нашай краіны, але і як у цяперашні час, мігранты, якія знаходзяцца на нашай тэрыторыі. Гэта жывыя людзі, у адносінах да якіх мы не можам быць абыякавымі. Каля 4 тысяч бежанцаў, якія сабраліся на беларуска-польскай мяжы, даюць усім падставу асэнсаваць, што адбываецца сённяшння і пастарацца ўрэгуляваць праблему мірным шляхам.

Мы, ветэраны вайны і працы, выступаем за спакой і шчасце на зямлі. Хочам, каб гэтая сітуацыя на польска-беларускай мяжы ўрэгулявалася мірным шляхам.

Юлія ЛІХУТА,
сакратар пярвічнай арганізацыі «БРСМ» установы адукацыі «Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй», кіраўнік валанцёрскага атрада «Добрае сэрца»:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Бадай, сёння няма чалавека, які б не сачыў за падзеямі, якія адбываюцца вакол падзей на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай. Тут сабраліся бежанцы, большасць з Ірака, курды па нацыянальнасці. У Польшчу іх не пускаюць. Канчатковы пункт прызначэння — Еўрасаюз.

Беларусь стала пераходным пунктам, дзе яны спыніліся і прадаўжаюць сваё суіснаванне. А як па-іншаму гэта можна назваць? Разам з малымі дзецьмі на руках у халоднае надвор’е ў поўным нязведанні перад заўтрашнім днём. Горка і балюча за людзей, якія аказаліся ў неспрыяльных умовах для жыцця.

Што можа даць бежанцам наша краіна, дзе яны не збіраюцца заставацца? Мы можам дапамагчы прадуктамі і лекамі, але ж гэта на дзень-другі. Аказаць гуманітарную дапамогу. Людзі не могуць жыць пастаянна на вуліцы і сагравацца каля кастроў.

Як кіраўнік валанцёрскага атрада, я — за разуменне паміж людзьмі розных нацыянальнасцей, за любую дапамогу, якую можна аказаць у складанай сітуацыі. Як чалавеку і настаўніку, мне да глыбіні душы балюча за здароўе і лёсы дзяцей, якіх так хочацца абагрэць не цяплом з распаленых на вуліцах кастроў, а глыбінёй нашых сэрцаў.

Хочацца спадзявацца, што ўсё-такі будзе знойдзена правільнае рашэнне. І чым раней, тым будзе найлепш у першую чаргу для людзей, якія па волі лёсу аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Трэба абараніць бежанцаў.