16 декабря состоятся XIV Кореличские краеведческие чтения по теме «Историко-культурное наследие Кореличчины»

 

16 снежня 2021 года у 10.00 у чытальнай зале ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” адбудуцца XIV Карэліцкія краязнаўчыя чытанні па тэме “Гісторыка-культурная спадчына Карэліччыны”.

 Чытанні пачнуцца з прэзентацыі зборніка навуковых артыкулаў “Карэлічы і Карэліцкі раён: рэгіянальныя асаблівасці развіцця X-XX стст.: Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі”, які ўключае матэрыялы X-XIII Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў.

Навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі ізноў будуць дзяліцца сваімі новымі распрацоўкамі, раскажуць пра новыя археалагічныя помнікі Карэліччыны, пра гістарычнае мінулае Карэліч і іншых населеных пунктаў раёна, пра знакамітых асоб і літаратурную спадчыну раёна.