2021 год на Карэліччыне ў ракурсе важных спраў

Карэліцкі раён заняў трэцяе месца ў абласным конкурсе за дасягненне высокіх вынікаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, у Карэлічах адкрылі памятную дошку ў гонар барацьбіта з бела-польскай акупацыяй, падпольшчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Паўла Жалезняковіча.

На вуліцы Гастэлы, 27 у Карэлічах адкрыўся бібліятэчны пункт.

У райцэнтры адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, пасля чаго яны адправіліся на экскурсію на ААТ «Карэлічы-Лён» і ў Мірскі замак.

Вечарам у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

 

Аператар машыннага даення МТФ «Краснае» СВК «Маяк-Заполле» Святлана Сідаркевіч стала лепшай у сваёй прафесіі на Гродзеншчыне. Сярэдні надой ад кожнай каровы ў яе групе за 2021 год склаў 8020 кг.

15 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, прадстаўнікі чатырох раёнаў: Карэліцкага, Баранавіцкага, Нясвіжскага і Стаўбцоўскага, сустрэліся каля вёскі Калдычэва Баранавіцкага раёна, дзе ў гады вайны было знішчана больш за 22 тысячы чалавек.

 

Маці пецярых дзяцей Наталля Дудук і Рада Пузіноўская ўзнагароджаны ордэнамі Маці

У СВК «Жухавічы» пачата будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы на 610 галоў.

Карэліцкія спартсменкі заваявалі срэбра Рэспубліканскага турніру па гандболе сярод дзяўчат.

Спартсмен клуба «Белы тыгр» Ягор Сякач тройчы стаў пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў па каратэ.

Баксёр Аляксей Алфёраў стаў сярэбраным медалістам Чэмпіянату свету, які праходзіў у Бялградзе (Сербія).

 У СВК «Свіцязянка-2003» і «Жухавічы» пачалі вытворчасць рапсавага алею і жмыха.

26 лістапада валанцёры з Карэліцкага раёна адправіліся  на беларуска-польскую мяжу, каб аказаць дапамогу ў рабоце з бежанцамі.

 

У Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы з’явіліся новы аўтамабіль хуткай дапамогі, аўтамабіль LADA Largus і УАЗ для Райцаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. На базе ЦРБ абсталявана рэзервовая кіслародная станцыя.

Навучэнец Мірскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Уладзіслаў Чакулаеў стаў уладальнікам абласной прэміі імя Аляксандра Дубко.

18 чэрвеня на мемарыяльным комплексе «Зорка» адбылася перадача Вечнага агню ў рамках патрыятычнай эстафеты «80 гадоў смутку і памяці». Удзельнікі эстафеты з Вечным агнём праехалі па месцах ушанавання Карэліцкага краю.

5 верасня Карэліцкі раён прыняў удзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства», які стартаваў ад сцен Брэсцкай крэпасці. Карэліччане перадалі актывістам мяшочак са збожжам, які пазней стаў часткай агульнарэспубліканскага каравая.

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў заняў другое месца ў абласных спаборніцтвах «Прынёманская лыжня».


Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 245 медалёў «За працоўныя заслугі» ўдастоены дырэктар КСУП «Лукі-Агра» Мікалай Гавіна і галоўны эканаміст СВК «Свіцязянка-2003» Наталля Мялешка.

12 ліпеня храму святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы споўнілася 155 гадоў.

Карэліцкі раён прыняў удзельнікаў рэспубліканскага семінара па вырошчванні, уборцы і перапрацоўцы лёну.


1 жніўня спіс цудатворнага Райчанскага абраза Божай маці вярнуўся ў царкву святой Варвары ў Райцы.

Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці сярод гаспадарак стаў СВК «Свіцязянка-2003», сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг — ААТ «Карэлічы-Лён», сярод сельвыканкамаў — Жухавіцкі сельскі выканаўчы камітэт.


Пры раскопках каля аграгарадка Ярэмічы знойдзены касцяны гарпун, якому прыкладна 5 тысяч гадоў.

Рэгіянальны маладзёжны фестываль “Friendship” сабраў у Карэлічах юных артыстаў з г. Краснагорска (Расія), Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, Карэліцкага, Навагрудскага, Дзятлаўскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

7 ліпеня, на Івана Купалу, Мірскі замак стаў пляцоўкай для ўнікальнага праекта маладзёжнага крыла Беларускага саюза жанчын «Дзявочы вянок Міра».

20 сем’яў справілі наваселлі ў новым 20-кватэрным доме па вул. 8 Сакавіка, 36б у Карэлічах. Ключы ад новых квадратных метраў атрымалі таксама 5 сем’яў у СВК «Свіцязянка-2003».

 

Педыятр Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Рудзько стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Урач года».

 

Дэлегаты Карэліцкага раёна прынялі ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе, дэвізам якога сталі словы: «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!»

 

30 красавіка згодна з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь карэліцкая выцінанка атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Адзінаццацікласнік СШ № 1 райцэнтра Мікіта Ляўковіч заняў першае месца ў абласной алімпіядзе па гісторыі, дзевяцікласніца Ксенія Шавейка — трэцяе месца па беларускай мове. Бронзу алімпіяды па матэматыцы прывёз дадому вучань СШ № 2 г.п. Карэлічы Андрэй Купрыяновіч.

Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба «Віцязь» сталі сярэбранымі прызёрамі абласнога этапу ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца».

14 красавіка ў Карэлічах стартавала масавая вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі.

На рэспубліканскай выстаўцы «Белагра-2021» сыр «Адыгейскі» ўдастоены Дыплома першай ступені і звання «Чэмпіён густу». СВК «Свіцязянка-2003» стаў уладальнікам другога месца ў намінацыі «Лепшая племянная карова сярод кароў малочных парод першай лактацыі».

31 сакавіка прадстаўнікі Маладзёжнага парламента пры Карэліцкім раённым Савеце дэпутатаў наведалі з экскурсіяй Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

На раённым выпускным балі 10 выпускнікоў узнагароджаны залатымі медалямі за выдатную вучобу.