Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем страховых работников Беларуси и 100-летием со дня образования Белгосстраха

Паважаныя работнікі сферы страхавання! 

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 100-годдзем страхавой кампаніі “Белдзяржстрах”!

Удасканальваецца сістэма страхавання, з’яўляюцца новыя віды паслуг. Сёння ўсё ясней становіцца ісціна: страхаванне — гэта гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой неспадзяванай сітуацыі. Стабільна працуючы страхавы рынак  дапамагае людзям здабыць упэўненасць.

Прыходзячы на дапамогу чалавеку ў цяжкую хвіліну, сваёй працай вы здабылі добрыя словы ўдзячнасці і падзякі.

Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання эканамічнага дабрабыту арганізацый раёна і павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці карэліччан.

Няхай залогам вашай паспяховай працы стануць прафесіяналізм, адказнасць, адданасць любімай справе.

Жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў