На планерке у председателя: благотворительная акция «Наши дети», кампания по вакцинации и круглосуточный контроль за состоянием дорог и электросетей

На працоўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева абмеркавалі падрыхтоўку да навагодніх і калядных святаў. Ні адно дзіця не павінна адчуць сябе абдзеленым. Такую задачу паставіў перад службамі кіраўнік раёна.

Па словах начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Ірыны Асташэвіч, раённае свята ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» адбудзецца 14 снежня ў райцэнтры. Там дзяцей чакае мноства сюрпрызаў і падарункаў. 29 снежня раённая дабрачынная ёлка збярэ ў карагодзе рабят, якія засталіся без бацькоўскай апекі, дзяцей, якія маюць інваліднасць. Плануецца свята і для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дабіліся поспехаў у вучобе, творчасці і спорце. Да правядзення гэтых святаў, акрамя раённай выканаўчай улады, далучацца і грамадскія аб’яднанні: Белая Русь, БРСМ, Чырвоны Крыж, Беларускі саюз жанчын, Беларускі дзіцячы фонд, Фонд міру.

10 снежня будзе дадзены старт запальванню навагодніх ёлак і ілюмінацый.

Асаблівы акцэнт на нарадзе быў зроблены на сітуацыі з захворваннем на COVID-19. На сёння зафіксавана зніжэнне зарэгістраваных выпадкаў інфекцыі, таму ўсе аддзяленні Карэліцкай ЦРБ вернуты да працы па профілі. 40% жыхароў раёна ўжо прышчэплена ад каранавіруса. Паралельна ідзе вакцынацыя супраць грыпу (25,4% жыхароў). Медыцынскія работнікі гатовыя выехаць у працоўныя калектывы і на месцы правесці вакцынацыю.

Генадзій Шатуеў даручыў дарожнай службе раёна, энергетыкам кругласутачна маніторыць стан дарог і электрасетак, каб з надыходам халадоў не дапусціць збояў у працы.

Іна ЛЕЙКА