• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.10.2026, 04:07
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Культура

У Карэлічах адбыліся ХІV краязнаўчыя чытанні

by
16.12.2021
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

16 снежня ў Маладзёжным цэнтры культуры адбыліся ХІV Карэліцкія краязнаўчыя чытанні.
Арганізатары — Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт.

З прывітальным словам выступіў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў: «Правядзенне Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў — гэта добрая традыцыя, якую трэба працягваць. Карэліччына багата на спадчыну, падзеі, выбітных людзей. Важна, што яе гісторыя даследуецца навукоўцамі».
Прамоўца адзначыў унікальнасць раёна, які прываблівае сваёй прыродай. Асноўнае багацце — яго людзі, якія мацуюць свой дабрабыт сумленнай працай. На Карэліцкай зямлі маецца 80 мясцін, дзе ўстаноўлены абеліскі і помнікі. «Мы павінны памятаць гады ліхалецця і не забываць тых, хто падарыў нам жыццё», — зазначыў кіраўнік раёна..
Старшыня райвыканкама нагадаў і пра сённяшнія дні: «Мы працуем, каб эканоміка была рэнтабельнай, каб гаспадаркі раёна мелі прыбытак, а працаўнікі — добры заробак, моладзь заставалася на роднай зямлі. У нас ёсць чым ганарыцца і ёсць што паказаць».
Загадчык аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Доўнар адзначыў, што краязнаўчыя чытанні прысвечаны гісторыка-культурнай спадчыне краіны. Гісторыя Карэліч — самабытная гісторыя ў гісторыі Беларусі. Наша мэта — захаваць гістарычную і культурную спадчыну. Каб захаваць, трэба яе ведаць. Кожны раз пры падрыхтоўцы да краязнаўчых чытанняў знаходзіцца нешта новае, нават у вывучаных пытаннях. Гэтая праца — паспяховая і выніковая, і яе трэба развіваць .»Важна для навукоўцаў, што ёсць падтрымка мясцовай улады», — сказаў кандыдат гістарычных навук.
Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі» адзначыў Падзякамі кіраўніка ваенна-патрытычнага клуба «Віцязь» ДУА «Лукская сярэдняя школа» Уладзіміра Матусевіча за значны ўклад у захаванні, папулярызацыю і патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладзе гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і галоўнага рэдактара ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Іну Лейка за актыўную працу па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і турыстычнага патэнцыяла Карэліцкага раёна.
Падчас правядзення краязнаўчых чытанняў адбылася прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў: «Карэлічы і Карэліцкі раён: рэгіянальныя асаблівасці развіцця Х-ХХ стст.: Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі». Аляксандр Доўнар назваў яго папулярнай і навуковай кнігай, якая ўвабрала ў сабе пытанні геаргафіі, культуры, гісторыі, археалогіі. Выданне будзе цікава для чытачоў і знаходзіцца ў бібліятэках і школах.
Навейшыя даследаванні навукоўцаў адзначыла дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Лілія Арцюх. Кнігу атрымалі 13 бібліятэк раёна, і яе змогуць прачытаць усе жадаючыя.
Намеснік дырэктара музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Навіцкая паведаміла аб тым, што ў сувенірнай лаўцы ўстановы маецца гэтая кніга, і ў ёй шмат артыкулаў пра Мірскі замак. Выказала спадзяванне, што ў далейшым будуць адкрыты новыя старонкі гісторыі.
«Прэзентацыя гэтай кнігі — важная веха ў культурным жыцці раёна і краіны», — сказаў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук Ігар Шаладонаў і заклікаў фарміраваць культуру памяці.
«Гісторыка-культурная спадчына Карэліччыны» — тэма ХІV Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў, на якіх былі прадастаўлены больш за 20 навуковых прац, кожная па-свойму ўнікальная і выклікае цікавасць. Ужо першыя выступленні дакладчыкаў заінтрыгавалі слухачоў канферэнцыі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, магістр гістарычных навук Алег Ткачоў выступіў па тэме: «Новыя помнікі археалогіі ў басейне Ушы: вынікі даследаванняў у 2020-2021 гг.», а загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, кандыдат гістарычных навук Валерый Пазднякоў расказаў аб Беразавецкім замку і панах Кмітах-Беразавецкіх да сярэдзіны ХVІ стагоддзя. Немалаважны і той факт, што сярод навукоўцаў прагучалі выступленні даследчыкаў з Карэліччыны: настаяцеля прыхода храма Раства Іаана Прадцечы в. Малыя Жухавічы, бакалаўра багаслоўя Уладзіміра Каляды («Станаўленне і развіццё праваслаўных прыходаў вёсак Вялікія і Малыя Жухавічы ХVІІ-пачатак ХХ ст.); малодшага навуковага супрацоўніка аддзела па навуковай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір» Веранікі Красоўскай («Да гісторыі выхавання і адукацыі князя Дамініка Гераніма Радзівілы (1786-1813)») і навуковага супрацоўніка гэтай установы Наталлі Кавалевіч («Продаж маёнтку Карэлічы ў канцы ХІХ ст.»); загадчыка аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў Юліі Баярэнкі («Сялянскі касцюм. Верхняе адзенне (канец ХІХ-пачатак ХХ ст.)»; дырэктара Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Дзмітрыя Арцюха («Жыццё і творчасць яўрэйскага паэта Іцхака Каценельсона»); краязнаўцы, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кошур («З гісторыі школы ў Карэлічах»).
Падчас правядзення канферэнцыі арганізавалі выставу кніг «Карэліччына: любы мой край», а таксама былі прадстаўлены вырабы Карэліцкага раённага Дома рамёстваў.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ і Алены ЛІСОЎСКАЙ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».