Участники военно-патриотического клуба «Витязь» из агрогородка Луки побывали в гостях у воинов 120 гвардейской отдельной механизированной бригады, освобождавшей Кореличчину в июле 1944 года

Добрыя сувязі падтрымлівае з вайсковымі часцямі ваенна-патрыятычны клуб ”Віцязь” ДУА ”Лукская сярэдняя школа”

Вось і на гэты раз члены клуба, сярод якіх было нямала навабранцаў (вучняў 5 і 6 класаў) адправіліся ў госці да воінаў 120 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады. Менавіта 120-я дывізія (цяпер брыгада) вызваляла наш раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944-га.
Прайшоўшы кантрольна-прапускны пункт, мы адразу накіраваліся на знаёмства з баявой тэхнікай. Асаблівую цікавасць выклікалі мадэрнізаваныя танкі Т-72 3М, а таксама новыя бронетранспарцёры БТР-82А. Рабяты не толькі паглядзелі баявыя машыны, але і адчулі сябе механікамі-вадзіцелямі, заняўшы іх месцы.
З цікавасцю ўдзельнікі клуба азнаёміліся з жыццём і бытам ваеннаслужачых, наведаўшы казарму, пра баявы шлях славутага падраздзялення даведаліся ў музеі. Экскурсія была цікавай і пазнавальнай. Прыемным было і запрашэнне наведаць брыгаду ў канцы сакавіка 2022 года, на святкаванне 80-годдзя з дня заснавання. Дарэчы, мы прымалі ўдзел у мерапрыемствах 70- і 75-годдзя брыгады. Добра, што традыцыя працягваецца.


Уладзімір МАТУСЕВІЧ,
кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання ДУА “Лукская СШ”