Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і райсавет дэпутатаў сардэчна віншуюць з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Паважаныя работнікі сістэмы сацыяльнай  абароны раёна!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша праца ў рэаліях сучаснага жыцця вельмі важная і патрэбная. Яна нясе цяпло і клопат людзям, якія ў сілу жыццёвых абставінаў і ўзросту асабліва маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы і нашай з вамі дапамогі. У вашай прафесіі сканцэнтраваны лепшыя чалавечыя якасці – міласэрнасць, дабрыня, спачуванне. Вынікі, дасягнутыя ў сферы сацыяльнай абароны раёна, гэта плён вашай працы і адданасці абранай справе. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і невычэрпных жыццёвых сіл, мудрасці і вытрымкі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў