Пяць падзей тыдня вачыма намесніка старшыні райвыканкама, старшыні РА РГА «Белая Русь» Яўгена Чычкана

  1. Нарада ў Прэзідэнта па пытаннях будаўніцтва.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў 2021 годзе ў Беларусі пабудавана 4,3 млн кв. м жылля пры даведзеных паказчыках 4 млн кв. м. Гэта 108% ад плана і 104% да ўзроўню 2020 года. Адзначалася, што дзяржаўная падтрымка будзе аказана шматдзетным сем’ям і людзям у пагонах.

У Карэліцкім раёне пабудавана 2 833 кв. м жылля пры плане 2 600 кв. метраў. Гэта 108,9% ад плана і 118% да ўзроўню 2020 года. Свае жыллёвыя ўмовы з дзяржаўнай падтрымкай палепшылі 9 шматдзетных сем’яў, 5 атрымалі льготны крэдыт на будаўніцтва або рэканструкцыю індывідуальнага жылля, яшчэ 24 сям’і скарысталіся сямейным капіталам.

  1. 2022 год аб’яўлены ў Беларусі Годам гістарычнай памяці.

Народ без гістарычнай памяці хутка ператвараецца ў натоўп манкуртаў, гатовых разбураць свае святыні і здраджваць памяці сваіх продкаў. На жаль, такое здарылася ў брацкай Украіне. Мы, беларусы, павінны свята шанаваць Перамогу, подзвігі і дасягненні продкаў, каб уладу не захапілі тыя, хто знішчыць нацыянальную ідэнтычнасць, перапіша гісторыю на свой лад. Год гістарычнай памяці — добрая нагода паказаць сабе і ўсяму свету, што беларусы — гэта народ, які шануе свае рэальныя подзвігі і дасягненні.

  1. Спроба дзяржаўнага перавароту ў Казахстане.

Мэта гэтай чарговай каляровай рэвалюцыі — аслабіць Расію і не дапусціць фарміравання на постсавецкай прасторы новага цэнтра сілы ў выглядзе эканамічных і ваенна-палітычных саюзаў. Атрымаўшы адпор у Беларусі, узяліся за Казахстан.

  1. Новы праект Канстытуцыі.

Абнародаваны змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Сёння кожны беларус мае магчымасць вывучыць яе праект і ўнесці свае прапановы. Гэта ўнікальная магчымасць прыйсці да змен эвалюцыйным шляхам, а не шляхам мецяжоў і вуліцы. Па ўсёй рэспубліцы, у тым ліку і ў Карэліцкім раёне, працуюць гарачыя лініі, грамадскія прыёмныя, праходзяць сустрэчы ў працоўных калектывах. Запрашаю ўсіх жыхароў раёна да актыўнага абмеркавання праекту, за які можна будзе прагаласаваць на рэферэндуме ў лютым.

  1. Нараджэнне Хрыстова.

7 студзеня ўсе праваслаўныя хрысціяне адзначылі адно з самых любімых і светлых свят — Нараджэнне Хрыстова. Сем’і сабраліся за святочнымі сталамі, каб абмяняцца падарункамі і яшчэ раз сказаць адзін аднаму цёплыя словы. І так павінна быць заўсёды, бо сям’я з’яўляецца асновай дзяржавы, яе падмуркам і магутнасцю. Не можа быць і гаворкі пра духоўнасць, веліч краіны і народа, калі растаптаць сямейныя каштоўнасці.