Таццяна Шаплыка: “Важна, што згодна з праектам Канстытуцыі Беларусь захавае сацыяльна арыентаваны курс развіцця, у цэнтры якога па-ранейшаму застаецца чалавек і дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва”

Таццяна Шаплыка, дырэктар сярэдняй школы г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай:

— Першае, на што мне хацелася б звярнуць увагу ў праекце Канстытуцыі, гэта папраўка да артыкула 54, якая датычыцца захавання гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа кожным з нас. Я лічу, што гэта галоўная ўмова захавання суверэнітэту нашай рэспублікі. На базе нашай школы дзейнічае гісторыка-краязнаўчы музей, дзе захоўваецца шмат відэазапісаў успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іх фота і асабістыя рэчы. Працуе пошукавы клуб, члены якога праводзяць вялікую працу па ўшанаванні памяці. Нашым вучням удалося аднавіць імёны ўсіх пахаваных у брацкай магіле ў г.п. Мір.

І па-другое. Важна, што згодна з праектам Канстытуцыі Беларусь захавае сацыяльна арыентаваны курс развіцця, у цэнтры якога па-ранейшаму застаецца чалавек і дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва. Толькі ўдумайцеся ў лічбы: 58 працэнтаў навучэнцаў нашай школы адзін раз на дзень харчуецца бясплатна, яшчэ 15 працэнтаў — двойчы. Дзяцей з сельскай мясцовасці бясплатна падвозіць школьны аўтобус. 82% навучэнцаў школы бясплатна атрымліваюць дадатковую адукацыю ў гуртках, секцыях і клубах. На базе школы развіваецца STEM-цэнтр, дзе пры дапамозе найноўшай тэхнікі рыхтуюць будучых спецыялістаў для развіцця інавацыйнай эканомікі. У наступным годзе чакаем робататэхніку. На радасць аматарам спорту хутка з’явіцца новая сучасная пляцоўка для гульні ў футбол. І ўсё гэта дзякуючы клопату дзяржавы аб падрастаючым пакаленні.