У Карэліцкай дзіцячай школе мастацтваў адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі

Адкрываючы сустрэчу, загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка адзначыў, што форма правядзення дыялогавых пляцовак стала папулярнай. Распрацаваны графік іх правядзення, працуюць грамадскія прыёмныя і «гарачыя лініі». Ставіцца задача — данесці змены да кожнага калектыву, і кожны грамадзянін можа выказаць меркаванне.

У правядзенні дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дзяніс Малевіч, намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Нэлі Маісеенка, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

На сустрэчы былі ўзняты розныя пытанні. Яны датычыліся дзейнасці Кіраўніка дзяржавы, Усебеларускага народнага сходу, паўнамоцтваў кіруючых органаў улады розных узроўняў, захавання гістарычнай памяці, патрыятычнага выхавання моладзі, выбарчай сістэмы, выключэння рызыкі ваеннай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі, праяўлення клопату пра сваё здароўе і іншыя.

Выступаючыя звярталі ўвагу і на канкрэтныя артыкулы ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Парламентарый заклікала актывістаў раёна праводзіць растлумачальную работу сярод насельніцтва — карэліччане могуць прыняць удзел у правядзенні грамадскіх прыёмных і «гарачых ліній» і выказваць свае меркаванні.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ