Кореличчане звонят на прямые линии в райисполком. Что отвечает власть?

У Карэліцкім раёне працягваецца практыка правядзення прамых тэлефонных ліній з кіраўніцтвам раёна.

Так, жыхар Юравіч паскардзіўся на дрэнны стан дарогі ў гэтай вёсцы. У дарожна-рамонтным упраўленні № 158 паведамілі, што ямачны рамонт дарогі будзе выкананы летам 2022 года.

Жыхарка г. Баранавічы спытала, калі на могілках у вёсцы Плужыны будуць спілаваны аварыйныя дрэвы.

У райвыканкаме паведамілі, што па выніках тэндэра, які правёў Цэнтр для забяспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых бюджэтных арганізацый Карэліцкага раёна, быў вызначаны выканаўца работ. У сувязі з адмовай выканаўцы ад выканання абавязацельстваў па дагаворы дадзеныя работы не былі выкананыя.

Работы па ліквідацыі дрэў на могілках у в. Плужыны плануецца выканаць у IV квартале 2022 года.

Іна ЛЕЙКА