Мірскі замак да Дня Святога Валянціна прапануе закаханым парам акунуцца ў атмасферу былых стагоддзяў

У зімовыя лютаўскія дні да Дня Святога Валянціна мы прапануем закаханым парам акунуцца ў атмасферу былых стагоддзяў і стварыць для сябе рамантычны настрой.
12 лютага запрашаем на экскурсію «Інтрыгі Купідона», якая разлічана на дваіх удзельнікаў, пад час гэтага незвычайнага падарожжа, экскурсанты даведаюцца аб рамантычных гісторыях і лёсах уладальнікаў, пазнаёмяцца з «амурнымі» сюжэтамі ў мастацтве, «застылымі» на шпалерах, посудзе, бронзе і іншых музейных экспанатах.
Таксама ў гэты дзень для пар, якія заключылі шлюб ў Дзень усіх закаханых у папярэднія гады, будзе арганізавана на бясплатнай аснове ўрачыстая сустрэча са стрэлам з замкавай гарматы (неабходна толькі прад’явіць дакумент або яго копію з пацвярджэннем даты заключэння шлюбу 14 лютага).
12 і 13 лютага ў сувенірнай краме музея можна будзе набыць падарунак для свайго каханага ці сваёй каханай.
А вось 12, 13 і 14 лютага закаханыя змогуць даведацца пра свой лёс праз старадаўнюю гульню «Тру Мадам» і бясплатна наведаць тэматычную фотапляцоўку «Лаўка для закаханых»!
Даведкі па тэлефонах: +375159636270, +375159636290.
Па матэрыялах https://www.facebook.com/zamakmir