У Карэлічах работнікі культуры падвялі вынікі працы за 2021 год і вызначылі задачы на 2022 год

У Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры работнікі ўстаноў культуры раёна падвялі вынікі працы за мінулы год і вызначылі накірункі на бягучы год. Са справаздачамі аб зробеным выступілі дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік, дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Лілія Арцюх, настаўнік ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» Вольга Несцер.

У правядзенні нарады прынялі ўдзел і трымалі слова начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Нэлі Маісеенка.

Лепшыя работнікі культуры былі адзначаны граматамі, дыпломамі, падзякамі.

 

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анжалікі ЗАБРОДСКАЙ