Работники ОАО “Кореличи-Лён” задали вопросы руководству района. Что ответила власть?

Кіраўніцтва Карэліцкага райвыканкама праводзіць традыцыйныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна, падчас якіх абмяркоўваюцца важнейшыя пытанні для развіцця рэгіёна і краіны ў цэлым. Так, другі месяц запар ідзе абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Падчас такіх сустрэч працаўнікі задаюць пытанні не толькі наконт праекта Асноўнага Закона, але і бытавыя, з паўсядзённага жыцця. Напрыклад, на ААТ “Карэлічы-Лён” паскардзіліся на тое, што па вул. Савецкай каля дома № 73 у райцэнтры не чысцяць снег. Пасля звароту камунальнікі аператыўна расчысцілі дарогу.

Жыхар агр. Турэц адзначыў, што на аўтадарозе Р-11 Парачаны-Навагрудак-Нясвіж у раёне з’езда на вул. Садовая ў агр. Турэц неабходна ўстанавіць дарожны знак “Прымыканне другараднай дарогі”. У дарожна-эксплуатацыйным упраўленні № 56 паведамілі, што на названым участку дарогі фіксуецца невысокая інтэнсіўнасць руху, а для ўстаноўкі такога знака неабходны праезд больш за 100 аўтамабіляў у суткі.

Іна ЛЕЙКА