Ученики Лукской средней школы побывали на экскурсии в Несвиже

Добрыя весткі з добрага месца

«Добры дзень, бабуля. У чарговы раз пішу табе свой ліст….» Як рэдка сёння мы атрымліваем такія лісты, пісьмы, паштоўкі! У сучасны час усё часцей чуем СМС, паведамленне, галасавое паведамленне і г.д. А як хацелася б іншы раз атрымаць пісьмо або прыгожую паштоўку з навінамі ці з віншаваннем! Зразумела, што гэта больш датычыць людзей старэйшых узростаў. Дзецям больш цікавыя розныя гаджэты, і не так шмат яны ведаюць пра пошту. Таму калі з’явілася інфармацыя аб тым, што ў Нясвіжскім палацы ладзіцца выстава «Добрыя весткі з добрага месца», прысвечаная гісторыі пошты, узнікла ідэя яе наведаць.

вось у рамках шостага школьнага дня, у суботу, адпраўляемся з групай вучняў 5-7 класаў (15 чалавек) у экскурсійную паездку на школьным аўтобусе ў г. Нясвіж. Нягледзячы на кур’ёзы надвор’я, прыбылі ў прызначаны час, як і дамаўляліся. Вырашыўшы арганізацыйныя пытанні, адправіліся ў палац, дзе нас ўжо чакалі ветлівыя супрацоўнікі. Экскурсавод правяла нас да месца выставы. Выстава размяшчаецца ў адным з палацавых пакояў, падзеленых на тры часткі. Спачатку экскурсавод пазнаёміла школьнікаў з некаторымі звесткамі з гісторыі Нясвіжскага палаца, а затым пачалася экскурсія па выставе. Пераходзячы з адной часткі пакоя ў другую, вучні знаёміліся з рознымі відамі паштовай карэспандэнцыі (пісьмамі, паштоўкамі, тэлеграмамі), са спосабамі і абсталяваннем для іх дастаўкі. Затым рабятам была прапанавана гульня «Паштовы пазл». У ходзе спаборніцтва дзвюх каманд («Паштальёны» — хлопчыкі і «Паштовыя весткі» — дзяўчынкі) вучні даведаліся аб шматлікіх цікавых фактах з гісторыі пошты, убачылі калядныя і велікодныя паштоўкі пачатку мінулага стагоддзя, рэдкія маркі беларускай тэматыкі, франтавыя «трохвугольнікі» часоў Вялікай Айчыннай вайны і шмат іншага. Акрамя гэтага, школьнікам прадставілася магчымасць праверыць сваю інтуіцыю, выпрабаваць удачу, адпрацаваць навык узаемаадносін у камандзе. Рабяты праходзілі гульню этап за этапам (усяго іх дзесяць) з цікавасцю, з захапленнем, і мае меркавані аб тым, што яны не шмат ведаюць пра пошту, рассыпаліся ўшчэнт. Веды дзяцей парадавалі і мяне, і арганізатара гульні. На апошнім этапе неабходна было скласці пазл і вызначыць, што ён адлюстроўвае (Крыж Ефрасінні Полацкай). Абедзве каманды справіліся з заданнем паспяхова, але перамогу атрымала каманда дзяўчынак з перавагай у адзін бал. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі гульні атрымалі невялікія прыемныя падарункі з сімволікай Нясвіжскага палаца. Мерапрыемства ўсім спадабался, усе былі задаволены. Выказваючы падзяку экскурсаводу і арганізатарам гульні, школьнікі выказвалі свае пажаданні вярнуцца сюды яшчэ раз у летні перыяд, хто з бацькамі ўсёй сям’ёй, хто з экскурсійнай паездкай са школы. Гэта дае падставу сцвярджаць, што паездка атрымалася і была карыснай для дзяцей і, магчыма, з’явіцца штуршком для пазнання новых старонак гісторыі.

Ларыса ТАНАНКА,

настаўнік геаграфіі, класны кіраўнік 5 класа ДУА «Лукская СШ»