В областных соревнованиях по лыжным гонкам «Золотой колос» кореличчанка Татьяна Якимович стала первой

Пад Навагрудкам у спартыўна-біятлоным комплексе «Сялец» прайшлі спабортніцтвы Гродзенскай вобласці па лыжным гонкам «Залаты колас», у якіх прынялі болей за сто дваццаць удзельнікаў з дванаццаці раёнаў. На лыжную трасу выходзілі не толькі мужчыны, але і прадстаўніцы прыгожай паловы. У першы дзень спаборніства прайшлі індывідуальныя гонкі на два і тры кіламетры. Сярод групы жанчын-спартовак малодшага ўзросту — да трыццаці пяці гадоў, першае месца заваевала Алена Пічкоўская са Свіслаччыны, а ў старэйшай групе ганаровае месца атрымала Таццяна Якімовіч з Карэліцкага раёну. У мужчын мацнейшымі былі Максім Шімановіч (да 35 гадоў) з і Канстанцін Грудзіна — абодва са Смаргонскага раёну. 


— Лыжны чэмпіянат «Залаты колас» для прадстаўнікоў сяла і аграрна-вытворчага комплексу стаў трацыдыйным. Летась ён прайшоў пад Слонімам, сёлета — зноў у «Сяльцы», — кажа адзін з арганізатараў спартыўнага форума начальнік упраўлення спорта і турызма Навагрудскага райвыканкама, старшыня жюры гонак Сяргей Чартко. — На базе нашага Цэнтра мы правялі не меней за дзесяць гэткіх жа масштабных спабортніцтваў — як для дарослых, так і для дзяцей.

У другі дзень Чэмпіяната праходзіла смешаная эстаета. Надвор’е не спрыяла лыжнікам — вецер, снег, снег з дажджом, але ўдзельнікі былі настроены паказаць свае лепшыя вынікі. Не спужаліся цяжкай трасы ўдзельнікі старэйшай узроставай катэгорыі лыжнікі Свіслацкага раёна Галіна Алюшкевіч і Іван Янкоўскі (нагледзячы на свой пенсіёны ўзрост) і іхнія равеснікі Уладзімір Чамарко з Навагрудчыны і Часлава Сідарэвіч з Астравецкага раёна. А што ўжо казаць пра маладых. З вёскі Жодзішкі прыехала заатэнік Любоў Дудзінскя і аграном з вёскі Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна Юлія Субач, якія былі настроенны рашуча выбіцца ў прызавую пяцёрку. І ўсё-такі ў лыжнай эстафеце ў малодшай групе лепшымі былі прастаўнікі Шчучынскага, Смаргонскага і Навагрудскага ранаў, у старэйшай узроставай, адпаведна — Навагрудскі, Смаргонскі і Шчучынскі раёны.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара