Аляксандр Карлюкевіч: «Час нагадаць ўсяму свету пра тое, што было здзейснена фашыстамі ў Беларусі ў 1941-1945 гадах»

Аляксандр Карлюкевіч: "Час нагадаць ўсяму свету пра тое, што было здзейснена фашыстамі ў Беларусі ў 1941-1945 гадах"

Сустрэча прайшла ў рамках дыялогавай пляцоўкі.

Тэма генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны стала асноўнай падчас сустрэчы галоўнага рэдактара Выдавецкага дома “Звязда”, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Карлюкевіча са студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сустрэча прайшла ў рамках дыялогавай пляцоўкі “Зберагаючы гісторыю – зберагаем будучыню”.

Photo-30.jpg

–  Гэта тэма  асабліва актуальная ва ўмовах сенняшняй міжнароднай сітуацыі, у тых стасунках, у якіх мы знаходзімся ў дачыненні да іншых краін. Прыйшоў час нагадаць усяму свету, у тым ліку Еўропе, Амерыцы пра тое, што было здзейснена ў Беларусі ў 1941-1945 гадах. Селетні год невыпадкова абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Мы не раз чулі ад Прэзідэнта краіны, навошта мы падымаем гэтую тэму. Невыпадкова, што аб гэтым  і сенняшняя размова са студэнтамі. Прайшло ўжо шмат гадоў. Пазарасталі партызанскія сцежкі. І мало хто ведае з тых, каму сення 5-6 гадоў, што адбывалася ў 1941-1944-ым на тэрыторыі Беларусі. Дык вось гэтыя сляды трэба ўзнавіць, –  адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. –  І ў гэтым накірунку селета вядзецца сур’ёзная праца.

Photo-36.jpgPhoto-39.jpg

Па няпоўным дадзеным, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінула каля 1,5 мільена чалавек. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.

– Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь правяла проста каласальнае даследаванне. Апытана каля 13 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 7 тысяч – гэта непасрэдныя сведкі тых жудасных падзей, якія адбываліся на нашай зямлі і ў якіх вінаваты фашызм, нацыяналфашызм, тыя людзі, якія жадалі знішчыць нашу краіну, народ Беларусі. Тэрмін генацыд вядомы ва ўсім свеце. Ён вызначаны і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Сення трэба яшчэ раз нагадаць, якія мы панеслі страты людскія, маральныя,  і гэты след павінен застацца ў гісторыі. Трэба распавесці нашай моладзі, каб яна глыбока ведала і правільна разумела падзеі мінулых дзен, бо, на жаль, у некаторых пакаленнях крыху градус напружаннасці гістарычнай памяці падае, – падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Photo-50.jpg

Падчас сустрэчы студэнты і выкладчыкі цікавіліся пытаннямі сучаснага стану беларускага літаратурнага краязнаўства, пашырэння ўжывання беларускай мовы ў грамадстве, выдання кніг аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Photo-51.jpg

– Для моладзі патрэбна данесці як мага больш інфармацыі, якая збіралася пачынаючы з 1944 года. Мы ведаем, што ўжо ў той час працавалі надзвычайныя камісіі ў месцах растрэлу людзей. Сабраная інфармацыя ўся была выкладзена. Але паступова, з цягам часу штосьці забываецца, прыходзяць новыя палітычныя трэнды. Можна сёння ўжо гаварыць, улічваючы грамацка-палітычную сітуацыю, падзеі апошніх гадоў у палітычным жыцці ў звязку з падзеямі ў Беларусі, што наўмысна робіцца ўсе, каб трагічныя жудасныя падзеі сапраўднага генацыду беларускага народа былі забыты. Гэта недапушчальна, – лічыць Аляксандр Карлюкевіч.

Photo-49.jpg