Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников жилищно-коммунального хозяйства и бытового обслуживания населения

Паважаныя работнікі і ветэраны прадпрыемстваў бытавога
абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам.
Вы працуеце ў асаблівых сферах нашага жыцця, якія складаюць аснову побыту і наўпрост звязаны з абслугоўваннем людзей. Гэта патрабуе ад прадстаўнікоў вашых прафесій не толькі высокай кваліфікацыі, але і адпаведных асабістых якасцяў: павышанай адказнасці, увагі, цярпення, чуласці. Бо ад вашай работы, ад стаўлення да сваёй справы залежаць настрой і якасць жыцця жыхароў Карэліцкага раёна.

Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам за вялікі асабісты ўклад у развіццё сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, далейшых поспехаў.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў