На планерке у председателя: контроль за сухопалами, наведение порядка на земле, снижение заболеваемости COVID-19

З надыходам вясны сельскія жыхары пачынаюць паліць леташнюю траву. Такія дзеянні цягнуць за сабой пагрозу буйных пажараў, у якіх знішчаецца не толькі маёмасць, але і гінуць людзі. Мэта ўсіх адказных сдужбаў — не дапусціць бяды. Такую задачу паставіў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў на рабочай нарадзе са сваімі намеснікамі.

—   Зразумела, што пасля зімы хочацца навесці парадак, але для гэтага трэба выкарыстоўваць граблі і мётлы, а не агонь, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі будуць кантраляваць сітуацыю.

Дарэчы, раённая санітарная служба ўжо маніторыць пытанне парадку на зямлі: выдадзена 37 прадпісанняў для ліквідацыі парушэнняў, выпісана тры адміністрацыйныя пратаколы. Штрафы за сухапалы складаюць ад 10 да 40 базавых велічынь.

Літаральна праз месяц пачнецца азеляненне населеных пунктаў: высадка саджанцаў ліп і клёнаў, кветак, а таксама аднаўленне ляснога фонду.

У раёне працягваецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, ідзе назапашванне ўгнаенняў. Маецца 60% да патрэбнасці мінеральных угнаенняў і 97 арганічных. Генадзій Шатуеў даручыў паскорыць гэтыя тэмпы.

Захворваемасць на COVID-19 у раёне ідзе на зніжэнне. Прышчэплена 62,5% насельніцтва, рэвакцынавана 62,3%. У сувязі з гэтым можна адмовіцца ад нашэння сродкаў абароны органаў дыхання, аднак, як кажуць у народзе, беражонага і бог беражэ.

Іна ЛЕЙКА