Педагоги Кореличского района подвели итоги работы за 2021 год

Са справаздачай выступіла начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч. Ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі дастойна завершаны навучальны год і праведзена атэстацыя 1323 вучняў, 70,6% закончылі навучальны год на 5-10 балаў, 6,3 % — на 9-10, сярэдні бал паспяховасці склаў 7,13. 9 дзевяцікласнікаў атрымалі пасведчанні з адзнакай, адзін — пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі, 10 выпускнікоў — атэстаты асаблівага ўзору з узнагародай залатым медалём. Павысіўся вынік удзелу выпускнікоў у цэнтралізаваным тэсціраванні. Вынікі паказалі, што паказчыкі па 10 вучэбных прадметах з 13 вышэй абласнога ўзроўню. Вынік паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы склаў (66,6%). Вынікам выканання задачы па прыцягненні выпускнікоў для паступлення на педагагічныя спецыяльнасці стала паступленне 5 (71,4%) выпускнікоў педкласа ДУА «СШ г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы, з іх 1 — па мэтавым накіраванні, у цэлым па раёне — 13. Пабудавана мадэль прафесійнага навучання: 15,2% вучняў Х і ХІ класаў атрымліваюць прафесійную падрыхтоўку ў рамках прадмета «працоўнае навучанне» на базе Карэліцкага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя.

Прымаліся неабходныя меры па забеспячэнні сацыяльнай абароны навучэнцаў. 73% вучням прадастаўляецца бясплатнае харчаванне за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, для 12 вучняў арганізавана дыетычнае харчаванне. Усе вучні забяспечаны падвозам. Прадоўжылі работу 10 інфармацыйна-бібліятэчных цэнтраў, 18 груп падоўжанага дня. Рэалізаваны планавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Году народнага адзінства. З мэтай эфектыўнай інфармацыйна-растлумачальнай работы з вучнёўскай моладдзю арганізавана работа дыялогавых пляцовак па актуальных пытаннях маладзёжнай праблематыкі для вучняў 8-11 класаў на базе ДУА «СШ № 1 г.п. Карэлічы», ДУА «СШ г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай», ДУА «СШ № 2 г.п. Карэлічы», ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа». Якасна рэалізаваны рэспубліканскі праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Дастойна прадстаўлена дзейнасць пошукавага атрада ДУА «СШ г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» як на абласным, так і рэспубліканскім узроўнях у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем». Назіраецца станоўчая дынаміка ахопу цімураўскім і валанцёрскім рухам. Моладдзю ініцыяваны і падтрыманы абласныя акцыі «Зімовы час добрых спраў», «Клопат», «Ветэран жыве побач», «Цяпло нашых сэрцаў — вашым пражытым гадам», рэспубліканскія акцыі «Цуды на Каляды», «Нашы дзеці». Рэалізавана аўтарская ідэя распрацоўкі календара валанцёра атрада «Добрае сэрца» ДУА «Красненскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа». Павышана выніковасць удзелу раёна ў аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Добры дзень, мір!» (7 дыпломаў абласнога ўзроўню, адзін — рэспубліканскага).

У параўнанні з мінулым годам адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі ў арганізацыі аздараўлення: расшырэнне сеткі дзіцячых аздараўленчых лагераў, агульнае павелічэнне аб’ёмаў аздараўлення дзіцячых аздараўленчых лагераў па профілі, накіраванні дзейнасці, актывізацыя міжведамаснагага ўзаемадзеяння ў працэсе арганізацыі аздараўленчай кампаніі, змяшчэнне акцэнтаў у праграмах летняга аздараўлення ў накірунку грамадзянска-патрыятычнай, сацыяльна значымай дзейнасці. У выніку прайшлі аздараўленне 108% дзяцей і падлеткаў ад планавага задання, з іх — 10 дзяцей-інвалідаў, 61 дзіця з прыёмных і апякунскіх сем’яў, 24 дзіцяці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Прадаўжалася работа па арганізацыі часовай працоўнай занятасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адкацыі ў перыяд летніх канікул з фінансаваннем за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь: для 100 падлеткаў з выдзяленнем на гэтыя мэты 19 317 рублёў. Прадаўжалася работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і кіраванні фінансава-гаспадарчай дзейнасцю. Прыняты дадатковыя меры па замацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы для ўкаранення працэсаў інфарматызацыі ў кіруючую і педагагічную дзейнасць, якаснага выканання вучэбных праграм па інфарматыцы, матэматыцы. Для гэтых мэт зрасходавана больш за 97,3 тысячы рублёў. Ірына Валер’еўна адзначыла, што нягледзячы на эпідэміялагічную і эканамічную сітуацыі, сумесная старанная праца педагагічных работнікаў раёна дазволіла выканаць даведзеныя заданні, і заклікала ў далейшым не забываць пра якасць адукацыі. На нарадзе выступілі ўпраўляючы ДУ «Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна» Іна Ахрэмка, дырэктар ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа» Ларыса Камера, загадчык ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы» Аксана Дзівак.

Па выніках працы лепшымі ў педагагічнай дзейнасці прызнаны ДУА «Яслі-сад г.п. Мір», ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа», ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай».

Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Трафімчык узнагародзіла Ганаровымі граматамі дырэктара Карэліцкага карэкцыйна-развіваючага цэнтра Алену Ашманкевіч і дырэктара ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» Таццяну Шаплыка. Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан у сваёй прамове акцэнтаваў увагу прысутных на выбары вучнямі прафесій сельскагаспадарчага і педагагічнага накірункаў, гаварыў аб прымяненні на практыцы паездак у вну, дзе рыхтуюць гэтых спецыялістаў, для запрашэння на працу ў наш раён. На нарадзе слова трымала дырэктар Карэліцкага раённага цэнтра занятасці Наталля Гоцка, якая паведаміла аб другаснай занятасці вучняў у вольны ад вучобы час.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ