У Карэліцкай раённай бібліятэцы арганізавана выстава «Рукамі жанчын»

У чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі арганізавана выстава прац педагогаў дадатковай адукацыі Карэліцкага раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пад назвай «Рукамі жанчын».

У прадстаўленай экспазіцыі — калекцыя мадэлей адзення з дэкаратыўнай аддзелкай, вышыўкай, вязаннем, а таксама — аксесуары да іх, пацеркі з ільняной ніткі, сумачкі.

На выставе вочы радуюць абрусы ручной работы, якія выкананы ў тэхніцы вышыўкі «Хардангер». Асаблівую ўвагу прыцягвае посуд, распісаны ў тэхніцы точачнага роспісу.

Аўтарамі гэтых цудоўных прац з’яўляюцца педагогі дадатковай адукацыі Вольга Логіш, Тамара Сялецкая, Алена Лазарэвіч.

Наведайце выставу — і вы не пашкадуеце!

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ