15 і 22 красавіка ў Карэлічах пройдзе выстава-кірмаш «Велікодная радасць»

Паважаныя  сябры!

15 і 22 красавіка з 16.00 да 18.00 гадзін на пляцоўцы Карэліцкага раённага Цэнтра культуры пройдзе выстава-кірмаш «Вялікодная радасць».

У праграме: майстар-клас па вырабе велікодных вербаў, выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі ад майстроў народнай творчасці, духоўная літаратура, чайныя зборы і травы для здароўя.

Вас чакае атмасфера прыгажосці і святочнага настрою!

15, 22 і 29 красавіка на тэрыторыі рынка г.п. Карэлічы пройдуць веснавыя ярмаркі «Перадвелікодныя», дзе можна купіць харчовыя і нехарчовыя тавары, сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама тавары сезоннага попыту.