Итоги весеннего оздоровления кореличских школьников

110 дзяцей адпачылі падчас веснавых канікул у 8 прышкольных лагерах Карэліччыны.

Так, у лагеры «Малышок»  ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»  штодзённа праводзіліся інфармацыйныя хвілінкі, ранішняя зарадка, шмат цікавых і карысных мерапрыемстваў. Шэсць дзён у лагеры праляцелі хутка, цікава, насычана.

Змястоўна і карысна правялі свой адпачынак і наведвальнікі лагера «Сонейка» на базе ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай». Дзяўчынкі і хлопчыкі наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і прынялі ўдзел у праграме «Калейдаскоп ідэй». Адзін з дзён быў прысвечаны Году гістарычнай памяці, у рамках якога прайшлі гадзіны гутарак, музейны ўрок, пазнавальная віктарына. Да Дня адзінства народаў Расіі і Беларусі ў лагеры адбылося мерапрыемства пад назвай: «Дзве сястры: Беларусь і Расія». Асаблівая ўвага надавалася і спартыўна-аздараўленчай рабоце з дзецьмі.

Галіна СМАЛЯНКА