На Карэліччыне далучыліся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Дрэва героя»

На Карэліччыне далучыліся да рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Дрэва героя».

Экалагічная акцыя «Дрэва героя» ініцыявана Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і праходзіць з 26 сакавіка па 15 мая. Падчас акцыі па ўсёй краіне закладваюць паркі, алеі, сады, даглядаюць ужо высаджаныя дрэвы на месцах баявых дзеянняў.

Як паведамілі ў Карэліцкім РК ГА «БРСМ», у межах акцыі 20 маладых клёнаў высаджана ў агр. Ярэмічы на месцы расстрэлу 97 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці 4 лістапада 1941 года. У акцыі прынялі ўдзел члены пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» ДП імя Царука, райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сектар спорту і турызму райвыканкама і РА ГА «Беларускі саюз жанчын».

Іна ЛЕЙКА