В Кореличском районе посеяли почти 70% ранних яровых культур

 

Раннія яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяны ў Карэліцкім раёне на 67% запланаваных плошчаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ілья Самуйлік.

— Па дадзеных на 8 красавіка, сяўбу ранніх яравых у раёне правялі на плошчы 3194 га. Па тэмпах сяўбы лідзіруюць ДП «Племзавод «Карэлічы», СВК «Свіцязянка-2003», СВК «Маяк-Заполле» і ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская». У гэтым годзе культуры будуць размешчаны на 4772 га. Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 10697 га (58% плана). У цэлым яравая сяўба будзе праведзена на плошчы 18286 га. На жаль, сюрпрызы надвор’я стрымліваюць тэмпы работ. Працягваецца вывазка на палі арганічных угнаенняў. У выхадныя плануецца пачаць сяўбу цукровых буракоў, — зазначае спецыяліст.

 

Іна ЛЕЙКА