В Кореличском районе проводится благоустройство и наведение порядка

Благоустройство. КУСП «Черняховский-Агро»

Коллектив райЦГЭ наводит чистоту на территории административных зданий и вдоль озера Быкова

Поле маё, поле!
Ты мне дарам божым;
Люблю цябе шчыра
Абсеяна збожжам…

Яшчэ беларускі класік Янка Купала прызнаваўся ў любові роднаму полю. Спрадвеку чалавек імкнуўся пакланіцца зямлі — праявіць пра яе клопат, і яна шчодра аддзячвала сваімі дарамі.

Вось і зараз людзі стараюцца прыкласці да яе рукі. З нагоды правядзення суботніка работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, племаб’яднання, ветэрынарнай службы раёна прыехалі на поле вытворчага ўчастка № 2 КУСП «Чарняхоўскі-Агра», што каля ўрочышча «Бярозавы гай», каб сабраць тут каменне.

Як адзначыў кіраўнік вытворчага ўчастка Мікалай Ракач, гэта вельмі істотная дапамога. Камення не павінна быць на палях гаспадаркі, бо яно выводзіць са строя сельскагаспадарчую тэхніку. А гэта і рамонт складанай дарагой тэхнікі, і страчаны час. Да самой зямлі-матухны таксама павінны быць паважлівыя адносіны, і як добра, што карэліччане гэта разумеюць.

З кожным годам Карэлічы прыгажэюць. Аб гэтым клапоцяцца разам з мясцовай уладай і адпаведнымі службамі самі жыхары. У адзін з красавіцкіх дзён работнікі раённага выканаўчага камітэта фарбавалі плот па вуліцы 8 Сакавіка, якая вядзе да мемарыяльнага комплексу «Зорка» ў райцэнтры. Мы пагутарылі з удзельнікамі.

Алена САЛАЎЁВА, галоўны спецыяліступраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

— Сёння нават надвор’е спрыяе нашай справе. А яна сапраўды карысная: каму з карэліччан не хочацца бачыць наш любімы пасёлак больш прыгожым. Для гэтага іншы раз трэба няшмат: наша жаданне, каб унесці свой уклад у агульную скарбонку. Вось на гэты раз мы ўзялі фарбу і пэндзлі — і за справу. Паглядзіце, як на вачах змяняе свой выгляд плот. Чаму б не парадавацца за нашы Карэлічы?!

Наталля УЛАСЕВІЧ, галоўны спецыяліст упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры, будаўніцтва райвыканкама:

— Тут сабраліся прадстаўнікі ўсіх дзеючых служб райвыканкама. Намі валодае агульнае жаданне — зрабіць нашы Карэлічы больш прыгожымі і добраўпарадкаванымі. Каб не толькі карэліччанам было прыемна прайсціся вуліцамі альбо праехацца па іх, але і гасцям, якія наведваюцца ў наш раённы цэнтр. Мы фарбуем плот па вуліцы 8 Сакавіка, каля цэнтральнай шашы, па якой штодзённа праязджае шмат транспарту. Вось і хочацца, каб ва ўсіх заставалася толькі добрае ўражанне ад убачанага і прыемныя ўспаміны пра наш гарадскі пасёлак.

Коллектив УП КБО убирает территории возле комплексно-приемных пунктов

Учащиеся Кореличского профтехлицея и благочинный церквей Кореличского округа Николай Орса проводят уборку заброшенных могил на кладбище в г.п. Кореличи

 

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анжалікі ЗАБРОДСКАЙ