Кореличский райисполком, Кореличский районный Совет депутатов поздравляют с Днем Государственного Герба и Государственного флага Республики Беларусь

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Горача віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Герб і сцяг краіны – гэта адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны.

Шанаваць і паважаць герб і сцяг сваёй дзяржавы – святы абавязак кожнага чалавека. Няхай нацыянальныя сімвалы заўсёды суправаджаюць грамадзян Рэспублікі Беларусь падчас важных і ўрачыстых падзей жыцця, напаўняючы іх сэрцы высокімі пачуццямі любові да Радзімы.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў