На планерке у председателя: ликвидация аварийных деревьев, наведение порядка на земле, начало кормозаготовки

У Карэліцкім раёне за 2020-2021 гады і першы квартал бягучага на могілках і ў населеных пунктах спілавана 1450 аварыйных дрэў. Пра гэта паведамілі на штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Генадзія Шатуева.

— У Карэліцкім раёне 28 могілак знаходзяцца ў лясных масівах, — сказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, — адсюль вынікае праблема: пры моцных вятрах падаючыя дрэвы разбіваюць помнікі і агароджы. Неабходна ў кароткія тэрміны абследаваць, заактаваць і спілаваць пагрозлівыя дрэвы. Аднак працэдура зносу такіх дрэў зусім не хуткая, няпростая, да таго ж дарагая. Патрэбна спецыяльная тэхніка і прамысловыя альпіністы. Асабліва праблематычныя сельскія могілкі, за стан якіх пытаюцца найперш у сельсаветаў, нягледзячы на абмежаванасць бюджэту. Сродкі на добраўпарадкаванне сельскіх могілак выдзяляе райвыканкам, адгукаецца на такую добрую справу і насельніцтва.

Старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў даручыў камунальнай і дарожнай службам павысіць якасць работ па добраўпарадкаванні вуліц і дарог, дваровых тэрыторый, кантэйнерных пляцовак, прыпыначных пунктаў, дарожных знакаў. Актуальным застаецца пытанне барацьбы з інвазіўнымі раслінамі: баршчэўнікам Сасноўскага і залатарнікам.

У Карэліцкім раёне пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 99% плошчаў, яравыя пасеяны на 94. Цалкам пасеяна грэчка, насенне кукурузы пакладзены ў глебу на 85% плошчаў.

Да першага ўкосу траў прыступілі ДП «Чарняхоўскі-Агра», «Племзавод Карэлічы» і птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Скошана 48 га, убрана 26 га. Праводзіцца ўборка азімых культур на кармавыя мэты: убрана 250 га, нарыхтавана 515 т зялёнай масы.

Хімпраполка яравых зерневых і зернебабовых культур прайшла на 20%, цукровых буракоў — на 74. Азімы рапс апрацаваны ад шкоднікаў на 125%, азімыя збожжавыя — ад хвароб на 15% і на 23% — ростарэгулятарамі.

Іна ЛЕЙКА