Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Нэлі Маісеенка: «Мы, беларусы – мірныя людзі”

У сваім пасланні ў адрас генеральнага сакратара ААН 18 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Мы — не агрэсары, як нас спрабуюць прадставіць некаторыя дзяржавы. Беларусь ніколі не была ініцыятарам якіх-небудзь войн ці канфліктаў. Але мы і не здраднікі. Для нас важныя сумленнасць і прыстойнасць у адносінах. Наша пазіцыя заключаецца ў тым, што заклапочанасці і інтарэсы любой краіны, няхай гэта будзе адна восьмая сушы або астраўная дзяржава, павінны быць пачуты ўсімі!».

— Спрадвеку мы, беларусы, былі мірнымі людзьмі, — каменціруе словы Прэзідэнта начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Нэлі Маісеенка. — На працягу стагоддзяў спусташальныя войны праходзілі праз беларускія землі, таму гэты горкі вопыт вызначыў міралюбівую палітыку Беларусі. 77 гадоў мы жывём пад мірным небам, захоўваем памяць аб трагізме Вялікай Айчыннай вайны і таму асабліва  шануем мір не толькі на сваёй зямлі, але і заклікаем да згоды на ўсёй планеце. Горка бачыць падзеі, якія адбываюцца зараз ва Украіне, бо ў нас агульныя карані, агульная гісторыя. Беларусь прыкладала вельмі шмат намаганняў, каб урэгуляваць канфлікт на ўсходзе Украіны ў 2014-2015 гадах, а таксама сёлета. Мы ўсе спадзяёмся, што разумны сэнс пераможа і канфліктуючыя бакі сядуць за стол перамоваў.

 Запісала Іна ЛЕЙКА