Поздравление с Днем Победы от Кореличского районного совета ветеранов

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,

працаўнікі тылу!

Віншуем вас з 77-ай гадавінай Вялікай Перамогі!

Гэта святая дата для ўсіх нас, асабліва для ветэранаў — жывых сведкаў гісторыі, мужнасці, самаахвярнага служэння сваёй Айчыне. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны цвёрда верылі, што іх справа правая. І з гэтай верай кавалі перамогу на франтах, у партызанскіх атрадах, тыле. Толькі дзякуючы вам, дарагія ветэраны, мы жывем у вольны ад вайны час. Нізкі паклон вам і падзяку. Хай гэтае свята назаўжды захавае памяць пра ўчынкі, якія немагчыма не ацаніць.

Міру, шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам Карэліцкага раёна.

Карэліцкі раённы савет ветэранаў