Стали известны итоги районного субботника на Кореличчине

14 мая на Карэліччыне адбыўся раённы суботнік, удзел у якім прыняло 5598 чалавек. Да справы навядзення парадку далучыліся і 1186 школьнікаў.

— Ва ўсіх кутках Карэліччыны кіпела работа, — расказвае намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан. — Навядзенне парадку прайшло на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Вясёлка», які рыхтуецца да адкрыцця. У вёсцы Заполле Красненскага сельсавета высаджана 130 маладых дрэўцаў.  Шмат папрацавалі карэліччане на могілках г.п. Мір і аграгарадка Варонча, на прылеглых да арганізацый тэрыторыях. Навучэнцы Мірскага прафтэхкаледжа абуладкавалі памятнае месца масавага знішчэння яўрэяў у гады вайны на вуліцы Танкістаў. У Цырыне на месцы старых высечаных пладовых дрэў высаджаны новыя. Работнікі райвыканкама працавалі на зборы камянёў у КУСП «Чарняхоўскі-Агра», работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама — на ачыстцы сянажнай траншэі ў ДП «Малюшычы». Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто далучыўся да гэтай добрай справы і папрацаваў на агульную карысць. Разам мы навялі парадак на многіх аб’ектах нашага раёна і цяпер прыемна гэта бачыць.

 

Іна ЛЕЙКА