Заместитель директора Кореличского районного центра творчества детей и молодежи Виктория Русецкая: «Встреча с Президентом станет новым и сильным стимулом для октябрят и пионеров всей страны»

20 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з піянерскім актывам і падкрэсліў, што будучыня краіны — у руках маладых, і яе трэба захаваць. Намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Карэліцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вікторыя Русецкая лічыць, што гэтая сустрэча стане новым і моцным стымулам для акцябрат і піянераў усёй краіны.

— У Карэліцкім раёне дзейнічае 12 піянерскіх дружын, у якія ўваходзяць 710 піянераў і 437 акцябрат, — адзначае яна. — Дружыны носяць імёны нашых славутых землякоў, якія вялі барацьбу з белапалякамі і з нямецка-фашысцкімі захопнікамі: Мікалая Арцюха, Паўла Жалезняковіча, Ганны Сташэўскай. Рабяты ведаюць пра жыццёвы шлях гэтых мужных людзей, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць Беларусі, і сваімі штодзённымі справамі пацвярджаюць, што будучыня – у іх руках. Нашы піянеры шэфствуюць над 38 помнікамі і воінскімі пахаваннямі, дапамагаюць пажылым і адзінокім.

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзецям трэба менш сядзець у гаджэтах, а больш развіваць свой інтэлект, бо, паводле яго слоў, «у нас няма столькі прыродных выкапняў, за кошт якіх можна жыць: нафта, газ, золата, металы і іншае. Мы гэта ўсё купляем. А жыць за што — за кошт мазгоў людзей. Таму наша галава, нашы мазгі — гэта галоўная прылада працы, калі можна так сказаць, у Беларусі. Таму ўсе прафесіі добрыя. Але важныя прафесіі, якія даюць развіццё нацыі”. Нашай моладзі трэба памятаць пра гэта і ўвесь час працаваць над сабой.

Запісала Іна ЛЕЙКА

Фота БелТА і Анжалікі ЗАБРОДСКАЙ