15 июня пройдёт приём граждан и 4 «прямые линии»

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

15 чэрвеня 2022 года з 11.00 да 12.00 намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Раманавіч ЛАЗАРЭВІЧ праводзіць выязны прыём грамадзян у агр. Турэц у памяшканні Турэцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

15 чэрвеня 2022 года  з 9.30 да 12.30 «прамую лінію» праводзіць старшыня суда Карэліцкага раёна  Руслан Эдуардавіч ХІХОЛ.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 7-20-29.

 

15 чэрвеня 2022 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Валяр’янаўна ХОНЦАР па тэме: «Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27 верасня 2021 г. «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі». Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-70.

 

15 чэрвеня 2022 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела персаніфікаванага ўліку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Паўлаўна БЕРТЭЛЬ па тэме: «Атрыманне інфармацыі з індывідуальнага асабовага рахунку застрахаванай асобы ў органах Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-66.

 

15 чэрвеня 2022 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела прафесійнага пенсійнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ілона Уладзіміраўна ШАВЕЛЬСКАЯ па тэме: «Асаблівасці фарміравання прафесійнага стажу для датэрміновых прафесійных пенсій згодна з дзеючым пенсійным заканадаўствам».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-58.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.