Андрей и Татьяна Сенюта из деревни Долматовщина: «Реализоваться можно и в деревне, а для счастья нужно работать»

Андрэй і Таццяна Сянюта і іх дочкі Сафія і Юлія – моцная маладая сям’я. Яны яркі прыклад таго, што рэалізавацца можна і ў вёсцы, а для шчасця трэба працаваць і ніколі не сумаваць. Сваю будучыню яны бачаць толькі ў роднай вёсцы.

Андрэй працуе кіроўцам у КСУП «Лукі-Агра», а Таццяна – памочнікам упраўляючай МТФ, на дадзены момант знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

– Мы пазнаёміліся зусім выпадкова, – расказвае Андрэй. – Нам было вельмі цікава адзін з адным, з’яўляліся ўсё новыя агульныя тэмы для размовы, праз 4 гады было прынята рашэнне, што адзін аднаго мы ўжо нікуды не адпусцім. У 2013 годзе пажаніліся. Амаль за 10 гадоў сумеснага жыцця навучыліся прымаць усе недахопы адзін аднаго і адзначаць плюсы. Што б у жыцці ні здарылася, мы падтрымаем адзін аднаго. Нам важна, каб нашы дзяўчынкі выраслі добрымі, сумленнымі і працавітымі. У сям’і важна памятаць, што «мы» значна важней, чым «я». Наша сям’я трымаецца на трох кітах: даверы, любові і падтрымцы.

– Трэба памятаць, што і ты часам памыляешся, быць цярплівей, – дапаўняе Таццяна. – У нашай сям’і заўсёды пануюць гармонія і паразуменне, мы стараемся праводзіць час разам, выязджаем на прыроду, на шашлыкі, аднак больш займаемся працай па доме. Вельмі любім сабрацца ўсёй сям’ёй, калі прыязджае ўся радня, ёсць магчымасць весела і дружна правесці час. У нас ёсць гаспадарка: куры, качкі, свінні, свой агарод, невялікі сад. Стараемся патрохі расшырацца. Падтрымліваем усе захапленні нашых прыгажунь. Юлечка яшчэ зусім маленькая, ёй усяго годзік, а вось Сафія любіць катацца на роліках, гуляць у спартыўныя гульні, марыць стаць настаўнікам фізкультуры.

Наталля САКАЛЯНСКАЯ

Фота аўтара