Члены садаводчага таварыства «Часок у дачи» каля вёскі Бушкі талакой абуладкавалі месца для ўстаноўкі кантэйнера для цвёрдых бытавых адходаў

Члены садаводчага таварыства «Часок у дачи» каля вёскі Бушкі Красненскага сельсавета абуладкавалі месца для ўстаноўкі кантэйнера для цвёрдых бытавых адходаў і ачысцілі абочыны дарогі ад пустазелля.

 

Садаводчае таварыства «Часок у дачи» знаходзіцца ў шасці кіламетрах ад райцэнтра. У яго складзе — трыццаць чалавек, у асноўным гэта  пастаянныя ўладальнікі дачаў.

— Мы пастаянна праводзім суботнікі па ўборцы тэрыторыі, — расказвае старшыня таварыства Лідзія Алясюк. — На гэты раз вырашылі навесці парадак на месцы ўстаноўкі кантэйнера, а таксама абкасіць дарогу. Мы дружна ўзяліся за работу. Наша згуртаванасць у працы дапамагла навесці парадак на зямлі.

Лідзія Казіміраўна адзначае, што з кожным годам члены таварыства становяцца больш дружнымі, і назвала самых актыўных: Аляксандра Карчэўскага, Мікалая Кужалевіча, Уладзіміра Ігнатовіча, Івана Шыша, Івана Савошчыка, Леаніда Маслоўскага, Сяргея Мікалаева, Сяргея Гарэліка і іншых. Вядома, што толькі разам  мы можам зрабіць добрую справу.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Ларысы ШУГЛІ