Геннадий Шатуев: «Под моим личным контролем находится работа отстающих предприятий»

30 мая на нарадзе з урадам па пытаннях удасканалення сацыяльна-эканамічнай палітыкі Аляксандр Лукашэнка паставіў перад мясцовымі органамі ўлады канкрэтныя, «зямныя» задачы. Адна з найважнейшых — замацаванне людзей у раёнах шляхам стварэння вытворчасцей і асабісты кантроль кожнага старшыні райвыканкама за слабымі прадпрыемствамі.
— Задача мясцовай улады — стварыць мінімум адзін інвестпраект на пяцігодку, — адзначае старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. — Так, у сакавіку 2021 года на базе ААТ «Карэлічы-Лён» пачаў працаваць прэс па вырабе кастрабрыкетаў для падсціла коней. 1300 тон гатовай прадукцыі было адпраўлена ў Германію. Дзве лініі па перапрацоўцы насення рапсу паспяхова працуюць у СВК «Свіцязянка-2003» і «Жухавічы». Так, у «Жухавічах» з верасня 2021 года перапрацавана  991 тона рапсу, атрымана 319 тон алею і 622 тоны жмыха. Выручка ад рэалізацыі склала 1 млн 225 тыс. рублёў, рэнтабельнасць — 69%. У СВК «Свіцязянка-2003»  са жніўня мінулага года перапрацавана 1810 тон насення, атрымана 623 тоны алею і 1187 тон жмыха. Выручка ад рэалізацыі склала 2 млн 289 тыс. рублёў, рэнтабельнасць — 138,9%.  Пачаўся мантаж аналагічнай лініі ў СВК «Маяк-Заполле», які будзе функцыянаваць у бягучым годзе.
Пад мой асабісты кантроль узята праца двух слабых прадпрыемстваў: ДП «Чарняхоўскі-Агра» і КСУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Хачу адзначыць, што рэсурсы ў іх ёсць: людзі, паліва, мінеральныя ўгнаенні, сродкі догляду за раслінамі, але кульгае арганізацыя працы. Таму мая задача — дапамагчы ім яе арганізаваць. Аднак важна памятаць, што ад кожнага працуючага залежыць канчатковы вынік, таму на чале кута заўсёды было і ёсць выкананне тэхналагічных рэгламентаў.
Іна ЛЕЙКА