Кореличчане о том, что в первую очередь нужно посёлку

Што, на Вашу думку, трэба зрабіць у Карэлічах і ў раёне ў першую чаргу?

 

Дар’я ФІЛІПАВА, настаўнік замежнай мовы сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы, сакратар пярвічнай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі:

— Я думаю, што ў Карэлічах не хапае месцаў для адпачынку моладзі. Хацелася б, каб адкрылі сямейнае кафэ, дзе бацькі адпачывалі б са сваімі дзецьмі. А таксама, каб быў добраўпарадкаваны парк, у якім можна дыхаць свежым паветрам і сустракацца з сябрамі.

Васілій ТУР, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане:

— У райцэнтры няма добрай сталовай грамадскага харчавання, у якой людзі маглі б купіць гарачыя стравы, асабліва прыезджыя, ды некаторыя карэліччане не адмовіліся б стаць яе наведвальнікамі.  Добра было б  адкрыць у Карэлічах і «Кафэ-марожанае», у якім дзеці з бацькамі змогуць праводзіць вольны час і частавацца ласункамі. Да гэтай справы маглі б падключыцца індывідуальныя прадпрымальнікі.

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА

Фота героя публікацыі і Іны ЛЕЙКІ