Кореличчане рассуждают о том, что нужно в первую очередь сделать в районе

Што, на вашу думку, трэба зрабіць у Карэлічах і ў раёне ў першую чаргу?

Алена ВЫРКО,

дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Біола»:

— На мой погляд, было б дарэчы абуладкаваць прыгожы парк з веладарожкамі, скамейкамі, амфітэатрам для таго, каб мамы з дзецьмі і моладзь змаглі там праводзіць вольны час.

Андрэй БАРАНОЎСКІ,

галоўны аграном СВК «Жухавічы»:

— Лічу, што ў кожнай гаспадарцы павінен быць свой цэх па перапрацоўцы рапсу, вытворчасці камбікармоў і г. д. Добра было б пабудаваць у райцэнтры невялікі забаўляльны цэнтр для дзяцей, каб яны бавілі час не за камп’ютарамі і гаджэтамі, а займаліся рухомымі гульнямі.

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА

Фота героя публікацыі і Іны ЛЕЙКІ