На заседании инициативного комитета по реализации проекта «Кореличи – здоровый поселок» обсудили туристический потенциал района

Адбылося пасяджэнне ініцыятыўнага камітэта па рэалізацыі праекта «Карэлічы — здаровы пасёлак» у г.п. Карэлічы. Выступіў галоўны ўрач райЦГЭ Аляксандр Германюк. Размова вялася аб праведзенай рабоце ініцыятыўнага камітэта ў рамках праекта і выкананні Комплекснага плана мерапрыемстваў па яго рэалізацыі.

Былі ўзняты пытанні турыстычных маршрутаў, веладарожак райцэнтра.

Загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Галушка праінфармаваў аб праведзеных спартыўных мерапрыемствах за прайшоўшы перыяд гэтага года і ўдзел у іх арганізацый.

На пасяджэнні выказаны прапановы ўнесці ў калектыўныя дагаворы арганізацый і ўстаноў, па меры магчымасці, матэрыяльнае стымуляванне работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.

Галіна СМАЛЯНКА